У суботу, 30 траўня, у мінскай ратушы адбудзецца лекцыя лекцыя «Ішоў Бай…» па матэрыялах новай кнігі Юрыя Пацюпы.Лекцыя адкрывае новы праект «Навуковыя суботы».
На лекцыі Юрый Пацюпа, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, раскажа аб працы над зборнікам беларускіх народных казак аб жывёлах, птушках і чароўных істотах.
Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай аўдыторыяй чытачоў.
Вы даведаецеся, як ствараўся гэты магічны свет, дзе народныя традыцыі пераплятаюцца з аўтарскім бачаннем.
Аўтар падзеліцца асаблівасцямі працы над тэкстамі, раскажа пра тое, як старадаўнія вобразы ажываюць у сучаснай літаратуры.
Напрыканцы лекцыі спадар Юрый прачытае адну з казак, пагрузіўшы слухачоў у атмасферу жывога беларускага слова.
Квіткі – 10 рублёў поўны, 5 рублёў студэнцкі, 3,50 рублі школьны.