Лекцыя Крыстафера Дж. Айнольфа «Чаму яны катуюць: інстытуцыйны гвалт, палітычны кантроль і барацьба за прафілактыку ў Беларусі і за яе межамі» ў Вільні

26.06.2025 16:00 - 17:30 ЕГУ (аўд. 106) (Savičiaus g. 17) Бясплатнае



У чацвер, 26 чэрвеня, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца лекцыя доктара, прафесара сацыялогіі Паўночнага Ілінойскага ўніверсітэта (ЗША) Крыстафера Дж. Айнольфа «Чаму яны катуюць: інстытуцыйны гвалт, палітычны кантроль і барацьба за прафілактыку ў Беларусі і за яе межамі». 





У сваёй першай кар’еры доктар Айнольф прадстаўляў інтарэсы ахвяр катаванняў, якія шукалі прытулку ў ЗША, у іміграцыйным судзе. Як навуковец ён вывучае гісторыю, прычыны і прафілактыку катаванняў. 

Лекцыя разглядае прычыны катаванняў на індывідуальным, інстытуцыйным і нацыянальным узроўнях, а таксама тое, як наша разуменне прычын звязана са стратэгіямі, якія выкарыстоўваюцца для прафілактыкі катаванняў. 

Гэты агульны агляд суадносіцца з канкрэтнай сітуацыяй у Беларусі і завяршаецца аналізам умоў, якія склаліся ў краінах, дзе паклалі канец катаванням, і таго, як гэтыя ўмовы даюць надзею на будучыню без катаванняў у Беларусі. 

Мова — ангельская. 

Удзельнікі атрымаюць па запыце сертыфікат аб удзеле, які можна будзе ўключыць у іх акадэмічны партфоліа. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ