Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Н’ю-медыя арт» у Варшаве

10.10.2025 19:00 - 21:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 120 злотых



 У пятніцу, 10 кастрычніка, у прасторы «MIT» адбудзецца лекцыя папулярызатаркі сучаснага мастацтва Ксеніі Тырсікавай «Н’ю-медыя арт»




Што адбываецца ў музеях па ўсім свеце?

 Куды падзеліся велічныя палотны, і чаму на іх месцы ўжо нават не абстрактны жывапіс, а інтэрактыўныя інсталяцыі і робаты? 

Н’ю-медыя арт — гэта не проста плынь, а люстэрка сучаснага свету і эксперыментальная пляцоўка будучыні. 

Пагавораць пра н’ю-медыя арт — мастацтва, якое існуе на скрыжаванні тэхналогій і творчасці, дзе відэа, інтэрнэт, алгарытмы, AI, гук і гульні становяцца часткай твораў, якія адлюстроўваюць і фарміруюць нашу лічбавую рэальнасць. 

На лекцыі разбяруць:
 

  • як гэты напрамак узнік 
  •  ключавыя этапы яго гісторыі — ад відэа-арта 1960-х да мастацтва ў метасусвету 
  •  асноўныя формы: інтэрактыўныя праекты, медыя-інсталяцыі, бія-арт, VR/AR, нейрасеткі і інш. 


Вас чакаюць мора «вау!» і «воу!» прыкладаў, адкрытасць да дыялогу і закаханасць у сучаснае мастацтваю А бонусам — аперытыў. 

 Квіткі коштам 120 злотых набывайце па спасылцы (аперытыў уключаны ў кошт). Парны квіток — 220 злотых. 




Вам можа быць цікава

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) Salonik (Braniborska 2/10)

Трыа „Kretsu – Petchenko – Matjukhnov“ у Варшаве

16.12.2025 (20:00 - 21:30) Standup Club Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ