Лекцыя «Ле Карбюзье: мінскае рэха» ў Мінску

30.07.2025 19:00 - 21:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) 8 рублёў

 

У сераду, 30 ліпеня, у галерэі Савіцкага адбудзецца лекцыя мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель «Ле Карбюзье: мінскае рэха». 





Ён стварыў прататып дамоў масавай забудовы, ён распрацоўваў канцэпцыі ад шматмільённага мегаполіса да малюсенькага жылля на аднаго; ён ужо ў пачатку ХХ стагоддзя прасоўваў паўсюднае выкарыстанне тых архітэктурных прыёмаў, без якіх мы зараз не можам уявіць сучасныя гарады. 

Няма такой кропкі на планеце, дзе не было б чуваць рэха вялікага Ле Карбюзье. 

Вы даведаецеся пра рэвалюцыйныя творы архітэктара, якія знайшлі ўвасабленне ў яго роднай Швейцарыі і на другой радзіме — у Францыі, і разгледзіце ключавыя філасофска-архітэктурныя канцэпцыі і спадчыну, пакінутую ім у абліччы Мінска — хоць і не наўпрост.

 

Уваход — 8 рублёў



Вам можа быць цікава

Мсціслаўскі фэст 2025

02.08.2025 09:00 - 03.08.2025 03:00 ------------

Прэм’ера спектакля «Сіндром Гаргоны» ў Торуні (16+)

02.08.2025 (18:00 - 20:00) Wojewódzki Ośrodek Animacji Kultury (ul. Kościuszki 75-77 (5 piętro, зала 506A))

EcoArt Lab анлайн

05.08.2025 19:00 - 26.08.2025 21:00 ------------

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ