У суботу, 2 жніўня, у Мсціславе — традыцыйны Рыцарскі фэст, які працягнецца да позняй ночы.
А вось праграма:
9.00 — 10.00 — тэатралізаваная сустрэча гасцей, пачастункі стравамі беларускай кухні і ахаладжальнымі напоямі.
Квіткі — 2 рублі.
Месца: Перакрыжаванне вуліцы Пралетарскай
10.00 — урачыстае адкрыццё фестывалю сярэднявечнай культуры. Уваход вольны.
Месца: Замкавая гара
з 10.00 — вулічная батлейка: лялечныя прадстаўленні «Сказ аб адважным рыцары», «Пра рыцара і прынцэсу», «Як стары са старой пяклі кулябяку». Майстар-клас па стварэнні батлеечнай лялькі.
Квіткі — 2 рублі.
Месца: вуліца Савецкая
13.30 — 20.00 — квэст «Таямніцы рукапісу Сярэднявечча».
Квіткі — 3 рублі.
11.00 — горад майстроў: выставы, фотазоны.
Месца: вуліцы Савецкая, Пірагоўская, Юрчанка
11.00 — 22.00 — назіральная пляцоўка «Пад заступніцтвам Агнябога»
Квіткі: 2 рублі дарослы, 1 рубель дзіцячы.
Месца: Вуліца Камсамольская (пажарная каланча)
12.00 — 19.00 — музычная імправізацыя «Дыханне ветру»
Месца: вуліца Юрчанка (спуск да Замкавай гары)
14.00 — фестываль фарбаў «Фарбы лета».
Удзел — 6 рублёў.
Месца: Раённы цэнтр культуры, вуліца Пралетарская, 42, дзіцячы парк
Падзеі на Замкавай гары:
11.00 — 22.00 — выстава «Зброя пяці стагоддзяў» (вежа-данжон).
Квіткі — 10 рублёў.
11.00 — 22.00 — экскурсія «Старажытнае гарадзішча Замчышча (XII-XIII стагоддзяў)».
11.30−13.10 — конна-гістарычнае шоу «Помста і Магіла льва» клуба «Залатая шпора».
Квіткі — 8 рублёў.
14.00 — 15.40 — шоў клуба «Шатландская пяхота» (Маладзечна): трукі, танцы, канцэрт гурта «Арацэя».
Квіткі — 8 рублёў.
16.30 — 18.10 — турнір «Гусарская Карусель»: бугурты, масавыя бітвы, лучнікі.
Квіткі — 8 рублёў.
21.30 — 23.30 — Фаер-шоў «Атамамаоры», шоў цырка «Крэсіва», канцэрты гуртоў «Неўрыда» і «КаS» (Мінск).
Квіткі — 10 рублёў.
00.10 — 03.30 — начное фаер-шоў, канцэрты гуртоў «РэдФоксбэнд», «Eibelstraat». Прагляд фільма «Чорны замак».
Квіткі — 9 рублёў.
Адзін квіток коштам 8 рублёў можна выкарыстоўваць на любы блок з такім жа коштам. Ёсць ільготы.