Прэм’ера спектакля «Сіндром Гаргоны» ў Торуні (16+)

02.08.2025 18:00 - 20:00 Wojewódzki Ośrodek Animacji Kultury (ul. Kościuszki 75-77 (5 piętro, зала 506A)) Бясплатнае


 У суботу, 2 жніўня, у Торуні граюць спектакль «Сіндром Гаргоны»





У рамках месячнай рэзідэнцыі беларускія артысты стварылі перформанс, які, паводле слоў групы, з’яўляецца «спалучэннем фізічнага тэатра, дакументальнага кіно, старажытнай сімволікі і рытуалу». 

Адпраўной кропкай з’яўляецца міф пра Медузу — адну з Гаргон.

 Для стваральнікаў спектакля гісторыя гвалту, ізаляцыі, трансфармацыі і адраджэння становіцца сімвалічным люстэркам сучаснага досведу. 

Непасрэдным натхненнем стаў марш супраць гвалту пад лозунгам «Яе звалі Ліза», калі 6 сакавіка 2024 года ў цэнтры Варшавы жанчыны выйшлі на вуліцы, скандуючы: «АААААА». 

Акцёры — Яна Аляксеенка, Надзея Шэйбак, Мацей Мечнікоўскі і Павел Шэйбак. 

Працягласць спектакля — 50 хвілін. 

Пасля выступу адбудзецца сустрэча з камандай спектакля. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Аглядная экскурсія па Лошыцкай сядзібе ў Мінску

30.07.2025 (13:00 - 17:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Джаз і вінішка ў Варшаве

17.08.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ