Лекцыя «Пад правам магдэбургскім» з нагоды гадавіны першай згадкі пра Мінск

03.03.2022 18:00 - 19:30 гарадская ратуша (пл. Свабоды, 2а) Бясплатнае

3 сакавіка ў працяг добрай традыцыі адзначаць гадавіну першай летапіснай згадкі пра Мінск Музей гісторыі Мінска запрашае на лекцыю «Пад правам магдэбургскім».



Дата: 3 сакавіка

Час: 18.00

Месца: гарадская ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск

Лекцыя прысвечана гісторыі Мінска ў XVII–XVIII стагоддзях падчас дзеяння магдэбургскага права на беларускіх землях. Сваімі нарысамі з гісторыі Мінска падзеляцца знакамітыя гісторыкі, археолагі і краязнаўцы.

Надзея Палтаржыцкая, супрацоўніца Інстытута гісторыі НАН Беларусі, звернецца да ўнікальных дакументаў XVII–XVIII стагоддзяў — магістрацкіх кніг, каб расказаць аб структуры і штодзённых справах мінскага магістрата, галоўнага органа гарадскога самакіравання.

Няшмат людзей ведае, што разам з магістратам у Мінску існаваў яшчэ адзін орган самакіравання — Рада гмінных мужоў, якая таксама збіралася ў ратушы. Аляксандр Доўнар, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, падзеліцца дэталямі таго, як паўнамоцтвы былі падзелены паміж галінамі гарадской улады.

Археолагі Сяргей Тарасаў і Ірына Ганецкая раскажуць пра археалагічныя даследаванні архітэктурных помнікаў сучаснай плошчы Свабоды — Мінскай гарадской ратушы і Царквы Святога Духа.

Супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Алег Дзярновіч раскажа пра падзеі, праз якія ў Мінска з’явіліся свае нябесныя апекуны, адлюстраваныя і на гербе горада.

Спецыяліст па гістарычнай урбаністыцы Андрэй Кіштымаў распавядзе пра спецыфіку пражывання ў гарадах і асаблівасці развіцця гарадоў з моманту ўзнікнення магдэбургскага права на беларускіх землях да канца XIX стагоддзя на прыкладзе Мінска.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ