Лекцыя пісьменніка Уладзіміра Арлова: «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі» ў Вільні

11.10.2024 19:00 - 21:00 Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104) Бясплатнае


Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.





Дата: 11 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104), Вільня.


Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову, жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.







Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ