ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя пра літаратурныя падарожжы беларусак у Мінску

07.12.2022 19:00 - 21:00 кнігарня-кавярня «Marks» (вул. К. Маркса, 11) данат

7 снежня завітайце ў кнігарню-кавярню «Marks», каб здзейсніць літаратурнае падарожжа па слядах знакамітых беларусак — тут будзе лекцыя Ганны Багданавай.



Дата: 7 снежня

Час: 19.00

Месца: кнігарня-кавярня «Marks», вул. К. Маркса, 11, Мінск


Аповед пачнецца з насычанага падарожжа па Стамбуле разам з Саламеяй Русецкай, аўтаркай прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця». Гэтая смелая лэдзі ў 18 стагоддзі аб’ехала паў-Еўропы, перажыла мноства прыгод і знайшла сваё шчасце ў Стамбуле.


Далей паглыбімся ў 19 стагоддзе і яўрэйскае традыцыйнае жыццё на тэрыторыі былога ВКЛ у кампаніі Паліны Венгеравай (народжанай Песяй Эпштэйн). Яна заспела знос старога горада Брэста і перасяленне яго жыхароў, а пасля замужжа пераехала ў Канатоп, суправаджала мужа ў яго працоўных вандроўках, пакуль нарэшце не асела разам з ім у Мінску.


У завяршэнні адправімся разам з Алаізай Пашкевіч (Цёткай) на цягніку ў Фінляндыю. Менавіта яна ў пачатку 20 стагоддзя была адной з пачынальніц жанру дарожных нататак. Паездка ў Фінляндыю натхніла пісьменніцу на напісанне нататак «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», у іх Цётка ўзняла актуальную тэму — Беларусь у свеце і свет для Беларусі.


Вітаюць данаты камфортнай для вас сумы. І не забудзьцеся зарэгістравацца па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Трошку джазу ў Мінску

24.05.2026 (20:00 - 22:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ