Лекцыя «Птушкі ў горадзе» ў Познані

22.08.2024 20:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае
 



У чацвер, 22 жніўня, у Познані распачынаюцца «дэкадэнцкія лекцыі»: невялікая група людзей, нетыповае месца і спікер з уласным поглядам на абраную ім тэму.







Дата і час: 22 жніўня ў 20.00

Месца: паведамяць у дзень сустрэчы, Познань 




Першая сустрэча будзе прысвечана птушкам горада, якія захопліваюць вуліцы і захапляюць бердвотчараў. 


Прыходзьце даведацца, хто такія гэтыя бёрдвотчары, якіх птушак можна сустрэць у Познані і што увогуле яны (і тыя, і другія) тут робяць. 


Сустрэча адбудзецца ў бары ў цэнтры горада (якім дакладна — пільнуйце ў дзень сустрэчы ў сторыз фундацыі КУТ), за агульным сталом, без праектара і мікрафона, таму месцаў будзе няшмат. 



Запісвайцеся праз дырэкт фундацыі «КУТ».






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ