Лекцыя-размова «САРМАТЫЗМ. Культура і штодзённае жыццё шляхты Рэчы Паспалітай XVI-XVIII ст.» у Кракаве

16.09.2023 17:00 - 19:10 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых
 

У суботу, 16 верасня, беларусаў Кракава запрашаюць на лекцыю-размову «Сарматызм. Культура і штодзённае жыццё шляхты Рэчы Паспалітай XVI-XVIII ст.» у прасторы «GUTENBERG CLUB».



Дата: 16 верасня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў



Вас чакае гутарка пра традыцыi i жыццёвы уклад нашых продкаў, якая адкрые нечаканы, чалавечы бок айчыннай даўнiны. 

Як польска-літоўская шляхта бачыла сваё паходжанне? 

Якая палітычная сістэма была для яе ідэалам? 

Як, калі і з кім прадстаўнікі шляхты бралі шлюб? 

Як выхоўваліся, чаму і дзе вучыліся шляхецкія дзеці? 

Дзе і як жылі, што елі, у што апраналіся і як, нарэшце, паміралі нашы продкі? 

Гэта аповед пра тое, як шляхта Рэчы Паспалітай глядзела на свет, на сваю краіну, на суседзяў, якімі прынцыпамі кіравалася ў палітыцы, на вайне і ў штодзённам жыцці. 


Гасцей чакае гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Уваход — данат у 50 злотых. Сродкі пойдуць на арганізацыю, стварэнне ўтульнасці і пачастункі.


 Месцаў вобмаль, то рэгіструйцеся па праз тэлеграм канал GUTENBERG CLUB.





Вам можа быць цікава

Трыенале маладых мастакоў у Мінску

13.11.2025 17:00 - 14.12.2025 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ