ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя захавання гістарычных цэнтраў беларускіх гарадоў» у Вільні

23.01.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation


У аўторак, 23 студзеня, дацэнт ЕГУ і кіраўнік ICOMOS-Беларусь Сцяпан Стурэйка чытае ў Вільні лекцыю «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя захавання гістарычных цэнтраў беларускіх гарадоў».




Дата: 23 студзеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


 Гэта новая сустрэча з цыклу, прысвечанага гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі. 

У Савецкім Саюзе не дбалі пра захаванне гістарычных цэнтраў, а толькі іх знішчалі. Гэта — стэрэатып!

 Насамрэч, адначасова са знішчэннем ішла барацьба за захаванне, часта паспяховая. 

Але як менавіта іх захоўвалі?

 І як расчытаць сляды захавання ў сучасных Гродна, Віцебску, Полацку і Мінску?

 Якія самыя гарачыя дыскусіі адбываліся, і пры чым тут Машэраў? 


Падчас лекцыі ўзгадаюць імёны і падзеі, дасягненні і расчараванні, а таксама паспрабуюць зразумець феномен: як за дваццаць гадоў напярэдадні незалежнасці беларусы здолелі перамагчы мадэрнізм і пачаць павяртаць гістарычнае аблічча гарадоў. 


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ