Лекцыя «Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць» у Мінску

14.12.2024 14:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 12 рублёў



У суботу, 14 снежня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя Анатоля Сінілы «Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць».






Дата: 14 снежня ў 14.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей (сяродкрыжжа), вул. Леніна, 20, Мінск 




У лекцыі разглядаецца няпросты лёс Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, даваенныя мастацкія зборы якой былі самымі багатымі і разнастайнымі сярод музеяў Беларусі.

 Асноўная ўвага нададзена наступным этапам існавання ўстановы: фарміраванне калекцыі, рабаўніцтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі і вываз твораў у Германію, вяртанне пасля вайны на радзіму, страты і знаходкі музейных прадметаў з ДКГ БССР. 

Падводзяцца вынікі даследванняў па выяўленні карцін, абразоў з даваенных збораў за апошнія гады і акрэсліваюцца магчымыя шляхі для далейшых пошукаў «згубленых» твораў.



Анатоль Сініла — настаўнік Багушэвіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, аспірант аддзела архітэктуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковы кансультант выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957». 



Наведаць лекцыю можна па квітку ў музей. Папярэдняга запісу не патрэбна.







Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ