ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя «Мары Іосіфа Лангбарда» ў Мінску

13.09.2023 18:30 - 20:00 (вул. Кісялёва, 38) 20 рублёў

У сераду, 13 верасня, гісторык Антон Дзянісаў прачытае першую з дзвюх лекцыяў пра шлях і спадчыну Іосіфа Лангбарда, пра гісторыю Мінска, лёсы яго жыхароў і архітэктурныя стылі — «Як выбітны архітэктар будаваў новы Мінск».



Дата: 13 верасня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх, лекцыйная зала), Мінск


Вы даведаецеся: 

пра творчы шлях Лангбарда ад невялікага мястэчка Гарадзенскай губерні да прызнання галоўным архітэктарам Беларусі; 

пра рэвалюцыю ў палітыцы, побыце і архітэктуры: функцыяналізм, канструктывізм, ар-дэко; 

што агульнага паміж Домам ураду і пірамідамі Старажытнага Егіпту; 

чаму Оперны тэатр падобны да Палацу Саветаў, Вавілонскай Вежы і хмарачосаў Чыкага.


Квікі коштам 20 рублёў набывайце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Сустрэча з Ганнай Комар ва Утрэхце

24.05.2025 (16:30 - 19:00) кафэ Florin (Nobelstraat 2)

Перфарматыўны спектакль «GORGONE SYNDROME» ў Варшаве (16+)

24.05.2025 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ