Беларусы Вільні далучаюцца да святкавання літоўскага Фэста халадніка!

З 30 траўня па 1 чэрвеня ў Карчме 1863 пройдзе міні-фэст халадніка.

Afiša

«Мы з радасцю далучаемся да агульналітоўскага фэста халадніка, каб падзяліцца сваімі смакамі і адчуць водар суседскіх традыцый. У гэтыя дні халаднік стане сімвалам супольнасці, гасціннасці і культурнага дыялогу.

Гэта наш спосаб сустрэць лета са смакам і нагадаць усім, як калісьці мы жылі ў адной дзяржаве, дзяліліся рэцэптамі, развівалі і ўзбагачалі традыцыі адзін аднаго. Бо кулінарная спадчына — гэта тое, што аб’ядноўвае нават праз стагоддзі», — напісана ў сацсетках Карчмы.

Дзе і калі?

Дата: 30 траўня — 1 чэрвеня 2025

Месца: Карчма «1863», Bokšto g. 2, Вільня