У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пакажуць арыгінал Радзівілаўскай мапы 1613 года

Арыгінал знакамітай мапы Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, створанай на замову Мікалая Радзівіла Сіроткі, можна будзе ўбачыць у Музеі Вольнай Беларусі.  Мапу набыў Клуб беларускіх мецэнатаў, які дзейнічае пры Беларускай Радзе культуры.
Radzivilaŭskaja mapa Радзівілаўская мапа. Фота: t.me/maldzisworldby

У Музеі вольнай Беларусі адбудзецца адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах» з удзелам Аляксея Адамовіча, даследчыка і аўтара кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». У праграме — 5 ключавых этапаў беларускай картаграфіі, Меркатар, езуіты і чаму старадаўнія мапы — гэта больш, чым геаграфія.

Радзівілаўская мапа — гэта адзін з тагачаснх шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі беларускага паходжання. Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года (да федэратыўнага аб’яднання з Каронай Польскай) і часткова землі суседніх краін. Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў нясвіжскі князь і буйны дзяржаўны дзеяч Мікалай Крыштап Радзівіл (Сіротка), і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам.

Дзе і калі?

Дата: 23 траўня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11)

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.