Перфарматыўны спектакль «GORGONE SYNDROME» ў Варшаве (16+)

24.05.2025 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11,) данат у 40 злотых



У суботу, 24 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца перфарматыўны спектакль «GORGONE SYNDROME».





«Gorgone Syndrome» — гэта дэкансервацыя траўмы, якая ўспыхнула ў цэнтры Варшавы 6 сакавіка 2024 года, калі жанчыны выйшлі на вуліцы з крыкам AAAAAAA.

Чатыры гераіні. Чатыры гісторыі. Адзін агульны назоўнік — сэксуальны гвалт.

Тэксты заснаваны на інтэрв’ю, апавяданнях рэальных людзей і асабістым вопыце актрыс.

Адпраўной кропкай стала гісторыя Медузы Гаргоны: гвалт — ператварэнне ў монстра — ізаляцыя — абезгалоўленне — адраджэнне.

У цэнтры спектакля — не сама падзея, а наступствы, якія атручваюць штодзённасць. Як траўма становіцца ядам. Як аўтаагрэсія становіцца нормай. Як гэта працягваецца, нават калі ўсё «ўжо прайшло».

Форма спектакля — сумесь фізічнага тэатра, дакументальнага выказвання, антычнай сімволікі і рытуалу.

Каманда:


Таццяна Папова
Надзя Шэйбак
Яна Аляксеенка
Алана Айвары
Павел Шэйбак
Раман Саўчук

Працягласць — 50 хвілін. Пасля спектакля — рэфлексія з гледачамі, камандай і запрошанымі экспертамі.


Уваход — данат у 40 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Фестываль «Натхненне» ў Гомелі

30.04.2026 (12:15 - 14:00) абласны цэнтр інклюзіўнай культуры (вул. Юбілейная, 48/1)

Імпрэза «Казкі народаў свету. Кітай» у Мінску (6+)

30.04.2026 (18:30 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лонгплей у Берліне

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Hotel Continental - Art Space in Exile (Elsenstraße 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ