Лекцыя Змітра Юркевіча «Марыя Чарноўская. Першая з першых» у Мінску

26.03.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў



У сераду, 26 сакавіка, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Марыя Чарноўская. Першая з першых».

 




Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».

Марыя Чарноўская. Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаныя айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра.

Яна ўпершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковым каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларусаў.

Імя даследчыцы і яе знакамітая публікацыя «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі» былі вядомыя ў ХІХ-ХХ стст. за межамі нашай краіны, а сёння гэту літаратарку і фалькларыстку мала хто прыгадвае нават на радзіме.

Даследчык Зміцер Юркевіч раскрые таямніцы архіўных росшукаў па гісторыі роду Чарноўскіх.



Квіткі — 8 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ