Лекцыя Змітра Юркевіча «Паэт-самавук з Валожына» ў Мінску

23.04.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў



У сераду, 23 красавіка, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Паэт-самавук з Валожына».





Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».

«Такія паэты маюць у нашай паэзіі літаральна маральнае значэнне як песняры з мазольнаю рукой, што ня толькі „з народу“, але і „сам народ“. Яго творы часам ня вельмі складныя, але чуецца ў іх сіла самае зямлі, непасрэдны павеў самога жыцця беларускай вёскі. Яны — натуральны адростак народнай паэзіі, казак і гутарак, легендаў і жартаў»,
 — так ахарактарызаваў творчасць паэта-самавука Старога Уласа Максім Гарэцкі.

Сапраўднае імя літаратара — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі. Нарадзіўся ён 22 сакавіка 1865 г.

Адна з нямногіх матэрыяльных памятак аб ім на беларускіх землях — мемарыяльная шыльда на доме ў Валожыне, дзе паэт жыў працяглы час.

Ён актыўна друкаваўся ў перыёдыцы, а вось першы зборнік твораў быў выдадзены ажно ў 1990 г.

Разам з дочкамі Сівы-Сівіцкі адкрыў школы пісьменнасці для дзяцей, актыўна займаўся зборам фольклору. Іншыя звесткі пра пісьменніка досыць цьмяныя.

Але паступова, дзякуючы сучасным даследчыкам і іх карпатлівай працы, з’яўляюцца новыя драбочкі інфармацыі, супастаўляюцца факты і ўдакладняюцца звесткі.

Зміцер Юркевіч
падзеліцца сваім бачаннем гісторыі Старога Уласа, аднаго з самых загадкавых творцаў памежжа ХІХ і ХХ стагоддзяў.


Квіткі — 8 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Голуба «Нестарэючы час» у Вільні

12.04.2025 16:00 - 27.04.2025 18:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Шпацыр па могілках Росы з Аляксеем Ластоўскім у Вільні

21.04.2025 (14:00 - 16:00) ля галоўнай ўваходнай брамы могілак Росы з боку Rasų g.

Аляксандр Ясінскі ў Вільні

26.04.2025 (17:00 - 19:00) Беларускі Дом (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ