Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны»

17.01.2019 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

З 17 па 30 студзеня ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Адкрыццё: 17 студзеня, 19:00

Удзельнiцы выставы:
Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар’я Раўтовiч

Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» – вынік пленэру-пагружэння пректа «ART IN ACTION» ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова – каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.Гэтая выстава – разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць – агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.
«Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?»

Каманда арганізатараў:

Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская,
Пры падтрымцы: Ганны Агеевай, Ягора Войнава, Ірыны Сухій, Наталлi Рабавай, Антаніны Слабодчыкавай, Валдзіса Фугаша, Надзеi Царонак, Ігара Корзуна, Ганны Дапшэвічутэ.
Выстава працуе кожны дзень з 17 па 30 студзеня
12:00-20:00
Адкрыццё: 17 студзеня, 19:00
 

Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Паказ фільмаў «Куля для нязгодных» і «Банда» ў Вільні

25.06.2026 (16:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ