Літаратурна-мастацкая часовая экспазіцыя «“Ёсць куток на зямлі…”

04.09.2018 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Ёсць куток на зямлі:

Дзень адзін пражывеш –

Назаўсёды цябе зачаруе…

Максім Танк

 

З 16 жніўня 2018 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую часовую экспазіцыю «“Ёсць куток на зямлі…”: Мядзельшчына ў замалёўках Аксаны Аракчэевай», якая створана ў рамках музейнага праекта “Літаратурнае падарожжа”.

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя прысвечана Мядзельшчыне – прыгажэйшаму краю Беларусі. Возера Нарач, горад Мядзел, гарадскі пасёлак Свір, вёскі Засвір, Мікольцы, Пількаўшчына, Альшэва – гісторыя гэтых мясцін звязана з імёнамі выбітных паэтаў, пісьменнікаў, фалькларыстаў, асветнікаў: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паэта і святара Казіміра Сваяка, фалькларыста Адама Гурыновіча, лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзіміра Дубоўкі і Максіма Танка.

Мастацкая частка экспазіцыі «“Ёсць куток на зямлі…”» складаецца з серыі пастэльных замалёвак мастачкі Аксаны Аракчэевай, створаных падчас яе адмысловых вандровак-пленэраў па “краіне пісьменнікаў” – Мядзельшчыне. Матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ствараюць літаратурна-дакументальную частку экспазіцыі.

4 верасня 2018 года а 17-й гадзіне запрашаем на паэтычны вечар “Ёсць куток на зямлі…” з удзелам Аксаны Аракчэевай, якая падзеліцца сваімі ўражаннямі ад Мядзельскага пленэра. Падчас імпрэзы прагучаць вершы пра Бацькаўшчыну паэтаў – ураджэнцаў Мядзельшчыны Міколы Шабовіча і Рагнеда Малахоўскага ў выкананні аўтараў. Пра выдатных беларусаў, чые імёны звязаны з Мядзельскім краем, распавядуць паэт Леанід Дранько-Майсюк, даследчыкі Ганна Севярынец і Васіль Дранько-Майсюк.

Мы запрашаем усіх, хто любіць паэзію, далучыцца да паэтычнага вечара “Ёсць куток на зямлі…” і прачытаць вершы.

 

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

GODS TOWER у Берліне

19.02.2026 (19:00 - 21:00) Нaus der Statistik (Otto-Braun-Straße 70–72)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Спадчына" ў Мінску (12+)

22.02.2026 (18:30 - 19:30) кінатэатр "Піянер" (вул. Энгельса, 20)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

28.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ