Літаратурна-мастацкая сустрэча “У краіне маленства…”

01.06.2017 11:00 - 11:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “У краіне маленства…”, прысвечанае адкрыццю выставы твораў навучэнцаў Мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка і кампазіцыі Уладзіміра Сайко.

Мерапрыемства адбудзецца 1 чэрвеня 2017 года ў 11.00 у будынку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На выставе прадстаўлены творы жывапісу пачынаючых мастакоў, якія з’яўляюцца вучнямі мастака-баталіста, педагога Уладзіміра Сайко. На выставе прадстаўлены палотны маладых жывапісцаў, напісаныя падчас пленэраў на прыродзе.

Маленькія наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у цікавай тэматычнай гульні “Подых лета” і адчуць сябе сапраўднымі мастакамі, малюючы лета ў вершах беларускіх пісьменнікаў.

У мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнік Мастацкай майстэрні жывапісу Уладзімір Сайко, літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша,  пісьменнік Віктар Шніп.

Усіх прысутных чакае летні настрой і прыемная атмасфера!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:

малодшы навуковы супрацоўнік Яна Кнурэва


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

28.12.2025 (18:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ