Літаратурнае чаяванне ў Мінску

23.12.2025 18:00 - 19:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 рублёў

У аўторак, 23 снежня, у музеі Якуба Коласа ладзяць літаратурнае чаяванне з унучкай паэта Марыяй Міцкевіч.


Аб творчасці Якуба Коласа мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў.

Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда?

Які характар быў у класіка беларускай літаратуры?

Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня?

І шмат іншых сакрэтаў раскажа падчас экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.

Квіткі - 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ