Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

05.09.2023 17:00 - 19:00 Gdańsk Miasto Literatury (Długa 35) Бясплатнае


У аўторак, 5 верасня, у Гданьску — новае літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам.



 Дата: 5 верасня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Gdańsk Miasto Literatury, Długa 35, Гданьск


Гэтым разам — пра сучасную беларускую паэзію: пра Уладзіміра Арлова, Марыю Мартысевіч, Юліі Цімафеевай і Уладзіміра Някляева.

План такі: 


Уладзімер Арлоў, снабачца, падарожнік, «еўрапейскі паэт Свабоды». Куды можна заплыць на «Пароме праз Ла-Манш». Мутацыя жанру балады ў ХХІ стагоддзі. 


«Сарматыя» Марыі Мартысевіч як эпісталярная паэма і зборнік вершаў. Канцэптуальнасць і лірызм, жаночае і мужчынскае, праблема часу і месца, постмадэрнізм і «новая шчырасць».

 «Як ты адзін — ты больш за аднаго»: парадоксы паэзіі Уладзіміра Някляева. Рыторыка і медытацыя, традыцыйнае і наватарскае ў вершах і паэмах з кнігі «Сам». Паэма «Турма» — і «Лісты да Волі». 

«Цырк і іншыя вершы» Юліі Цімафеевай. Дом і бяздомнасць, язык і мова, гендэр, цялеснасць і метафізіка. «Калі ты чытаеш гэты верш, ты не мой чытач»: паэтычная самарэфлексія аўтаркі. Прыходзьце даведацца! 


Падарожжа будзе па-беларуску з перакладам на польскую мову. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

24.03.2026 (18:00 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Маляваныч у Дэлфце

28.03.2026 (19:00 - 21:00) (Phoenixstraat 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ