Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам, Васілём Быкавым і Уладзімірам Караткевічам у Гданьску

06.06.2023 17:00 - 19:00 Gdańsk Miasto Literatury (Długa 35) Бясплатнае

У аўторак, 6 чэрвеня, у Гданьску — новае літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам. Гэтым разам — «Неба з сабой, або Доўгая дарога дадому»: пра Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча.



Дата: 6 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Gdańsk Miasto Literatury, Długa 35, Гданьск


Чаму Васіль Быкаў быў найвядомейшым беларускім аўтарам у свеце, а Уладзімір Караткевіч — найулюбёнейшым пісьменнікам у саміх беларусаў?

Як літаратары змагаліся з цэнзурай, а цэнзура — з імі?

 Ці лёгка выславіць ваенную «праўду»: беларускі экзістэнцыялізм па-быкаўску?

Чаму «пасьля цяжкай вайны непазьбежны і цяжкі мір», а «нацызм і камунізм ёсьць два канцы адной палкі»?

Улада страху і перамога над ім у творах пісьменнікаў. Ці можна перамагчы смерць у шахматы? («Ладдзя Роспачы» і фільм Інгмара Бергмана «Сёмая пячатка».)

Пра што насамрэч найвядомейшая цытата «Чалавек носіць сваё неба з сабой» і чаму яе ўвесь час памылкова цытуюць?

Удачы і правалы: экранізацыі Быкава і Караткевіча. Чаму патрэбная новая опера «Дзікае паляванне караля Стаха»?

Прыходзьце даведацца!


Падарожжа будзе па-беларуску з перакладам на польскую мову.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ