«За што даюць прэміі перакладчыкам?» Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

07.05.2022 10:00 - 12:00 клуб «Факультатыў» (вул. В. Харужай, 25 к. 3) Бясплатнае
7 траўня клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак з пісьменніцай Ганнай Севярынец. Тэма сустрэчы — пераклад.

Дата: 7 траўня

Час: 10.00

Месца: клуб «Факультатыў», БЦ «Тэрмінал» (2 паверх, пам. 2), вул. В. Харужай, 25 к. 3, Мінск

Пераклад як космас. Чым адрозніваецца праца перакладчыка ад любой іншай творчай працы, над чым ламае галаву харошы перакладчык і што можа зрабіць з тэкстам перакладчык благі?

Удзельнікі абмяркуюць гісторыі самых дрэнных перакладаў (некаторыя з іх вы нават чыталі ў школе), даведаеюцца пра лепшыя, а таксама атрымаюць асалоду ад класічнага чытання. Кніга сустрэчы — «Пыха і Перадузятасць» Джэйн Осцін у перакладзе Ганны Янкуты.

Кошт квітка — 35 рублёў (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт)

Квіткі можна набыць толькі анлайн па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ