Літаратурны вечар са Святланой Алексіевіч. “Час для нон-фікшн: размова аб краіне і літаратуры”

16.09.2014 19:00 - 22:00 прастора "Цэх" (пр. Незалежнасці 58/6 з боку вул. П. Броўкі) Бясплатнае

16 верасня Пасольства Германіі запрашае на сустрэчу са Святланай Алексіевіч, якая ў 2013 годзе атрымала Прэмію міру Саюза нямецкіх кнігагандляроў.
У кнігах Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» не навязваюцца абсалютныя ісціны, але заўсёды ўздымаецца пытанне аб іх магчымасці, лёсе «абсалютных ісцін» былой эпохі і нашай адказнасці за мінулае, сучаснае і будучае.
Наколькі літаратура сёння можа быць інструментам асэнсавання грамадства і фіксаваць галасы тых, чый вопыт часта «раствараецца» у вялікай гісторыі? Аб чым варта сёння  гаварыць і пісаць у першую чаргу: аб гуманізме, гісторыі, нацыі, маралі, каханні, нянавісці, прыватным жыцці, еўрапейскіх каштоўнасцях або беларускай аўтэнтычнасці?

Сустрэча са Святланай Алексіевіч пройдзе ў фармаце вольнай дыскусіі. Мадэратар дыскусіі: Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts уБеларусі.

Прастора ЦЭХ  (пр. Незалежнасці, 58), корпус 6. Пачатак а 19. Уваход – вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ