Local Heroes #2 w/ Менскі Персанаж

22.03.2019 20:00 - 20:00 Post Bar (вул. Ракаўская, 20) Уваход вольны

22 сакавіка, роўна праз месяц пасля запуску серыі прэпаці-вечарынак Local Heroes, Radio Plato разам з Post Bar і BIERBANK вяртаецца з наступнай тусай.

DJs:
МЕНСКІ ПЕРСАНАЖ
STEREOBEAVER
KORNEJ

22 сакавіка, 20:00
Post Bar (вул. Ракаўская, 20, Менск)
Уваход вольны

Падзея ў FB і VK.
________________

На гэты раз мы вырашылі залічыць у героі таямнічага Менскага Персанажа. Накідаем некалькі падказак, хто гэта. Без яго не праходзілі самыя лютыя вечарынкі ў «Малацэ». У яго дома вініл ужо выглядвае з фортачкі, таму прыйшлося разам з сябрамі адкрыць вінілавы шоп і кам’юніці Delay Sound System. Каб мясцовыя тубыльцы зусім не стамляліся піць свае флэт-ўайты, робіць серыю вечарынак Дорогая редакция, якая кожны раз расхінае паняцце нормы нават у самых прагрэсіўных менчукоў. І меней вядомы факт: ён менеджэрыць канцэрты беларускага супергурта Super Besse. Гес хуз бэк? Оф корз, ітз Zakhar Shlimakov! Супорт Захару акажуць рэзідэнты «Плато» Stereobeaver і KorneJ.
_______________

Што такое Local Heroes?

Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дзіджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі будуць стартаваць а 20:00.

Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.

Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.

Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар Bierbank, гатункі якога ты можаш пакаштаваць у Post Bar. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato – уся туса будзе транслявацца там.

Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Ваджэнне куста ў Суле

06.06.2026 14:00 - 07.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Саша Філіпенка ў Варшаве

14.06.2026 (18:00 - 20:00) Szkoła Główna Handlowa (al. Niepodległości 162)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ