Лявон і Патрык

17.03.2018 19:00 - 19:00 Beer&Wine bar (вул. Кульман, 9) ад 23 руб.

Што ж, сябры, пасля дзвюх зімовых акустык у бары Beer&Wine, ледзьве змясціўшых усіх, дзе прагучала мноства эксклюзіўнага матэрыялу, многія меркавалі, што традыцыйна ўжо будзе і трэцяя. Мы доўга думалі, вагаліся, у выніку нават звярнулі ўвагу на магію лічбаў. Усяго за паўтары гады (як бяжыць час) ад яшчэ паўпартызанскай акустыкі ў Beer&Wine адбылося 6 канцэртаў, кожны з якіх быў своеасаблівым.

17 сакавіка ўва многіх кутках света святкуецца дзень Святога Патрыка, які традыцыйна ўжо асацыюецца з півам і весялосцю. Менавіта ў гэты дзень, вось так вось нечакана, мы і паставім кропку ў акустыках у Лявона Вольскага ў Beer&Wine (па меншай меры на гэты год). Кропку паставім вясёлым канцэртам у духу свята. Будзе шэраг нечаканасцяў і сюрпрызаў, пра якія крыху пазней.

17 сакавіка, 19.00
Beer&Wine bar (Кульман, 9).

Квіткі: 23 руб. – танцпляц, 27 руб. – месца за столікам.
Квіткі ў касах і на сайце аператара Kvitki.by
Інфалінія: +375336611432

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

01.05.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ