Лявон Вольскі: сольны канцэрт у Prime Hall

21.09.2017 19:00 - 23:00 Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65) 30 - 50 руб.

21 верасня адбудзецца першы з 2010 года вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Разам са сваім гуртом ён выканае альбом «Белая яблыня грому» і лепшыя песні.

«Белая яблыня грому» – знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Ад Чачота і Міцкевіча праз Купалу і Коласа да Панчанкі і Барадуліна. Ад энэргічных рок-нумароў да меладычнай лірыкі.

Дыск быў выдадзены ўвясну 2010. Праграму прадставілі ў Купалаўскім тэатры ў Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Апошні выступ з ёй адбыўся ў снежні 2010 у КЗ «Мінск» і стаўся апошнім вялікім сольным канцэртам Лявона Вольскага з гуртом у Мінску на гэты момант.

– Сябры! Мне прыемна запрасіць усіх вас на доўгачаканы канцэрт у нармальнай сучаснай зале ў родным горадзе. Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць «Белую яблыню грому» і лепшыя песні розных часоў – два вялікіх аддзяленні, – паведаміў Лявон Вольскі праз сваю афіцыйную старонку ў Facebook.

Квіткі з’явяцца ў продажы 30 жніўня ў 12.00. Продаж праз сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Танцпляц: 30 руб. (першыя 200), 35 руб. (наступныя 300), 40 руб. (астатнія). Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Інфалінія (033) 661 14 32. Пачатак канцэрта ў 19.00.


Вам можа быць цікава

Калядныя спеўкі ў Вільні

16.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ