Лекцыя Аляксандра Кісялёва. Канцэртныя фотарэпартажы

03.03.2019 12:00 - 14:00 Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Бясплатнае

Стартуюць «Арт лекцыі» — адукацыйная праграма з лекцыямі пра культуру.

17 лютага – лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф. Удзельнічаць: bezkassira.by.

3 сакавіка – лекцыя Аляксандра Кісялёва. Канцэртныя фотарэпартажы. Удзельнічаць: bezkassira.by

17 сакавіка – лекцыя Франака Вячоркі пра сацыяльныя сеткі і digital-прафэсіі будучыні. Удзельнічаць: bezkassira.by.

Мы жывем у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.

«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:
— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;
— пра таямніцы акторскай працы;
— як паставіць спектакль і зняць кіно;
— як выдаць уласную кнігу;
— як добра паводзіць сябе на сцэне,
— як здымаць якасныя кліпы;
— як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час – гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.

Што мы робім?
— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі
Разуменне ўнутранай кан’юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion;
— Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу;
— Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Кім ты станеш?
— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак;
— Атрымаеш неабходныя кейсы;
— Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўня.


Вам можа быць цікава

Выстава «Design ПARTall» у Мінску

04.09.2025 18:00 - 27.09.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Майстар-клас па маляванні пастэллю «Формы колеру» ў Мінску

18.09.2025 (17:00 - 19:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ