Лекцыя Андрэя Аляксандрава “Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?”

17.12.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора "ЦЭХ" (пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі) Бясплатнае

АНДРЭЙ АЛЯКСАНДРАЎ

ХТО БУДЗЕ ПЛАЦІЦЬ ЗА ЯКАСНУЮ ЖУРНАЛІСТЫКУ?

17 снежня, 19.00, ЦЭХ

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы ўніверсітэт і “Беларускі журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Андрэя Аляксандрава “Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?”

Журналістыка – свабодная, незалежная, якасная – была і застаецца важным інструментам будавання здаровага грамадства, а СМІ – істотнай пляцоўкай для грамадскай дыскусіі. Але ў наш час, час новых медыяў і панавання інтэрнэта, традыцыйная бізнэс-мадэль навіновых медыяў руйнуецца. Актуальным становіцца пытанне: хто і якім чынам будзе аплочваць якасную і незалежную журналістыку?

Сусветныя навіновыя медыі шукаюць адказы на гэтае пытанне. Узнікаюць і апрабоўваюцца новыя бізнэс-мадэлі, аднак яшчэ ніхто не знайшоў канчатковага адказу, ніхто яшчэ не крыкнуў “Эўрыка! Журналістыка ўратаваная!”.

Асаблівасці медыя-рынку Беларусі робяць праблему яшчэ больш вострай. Дзяржаўныя СМІ фінансуюцца за кошт бюджэту і адміністратыўнага рэсурса. Недзяржаўныя часта абапіраюцца на замежную падтрымку. У выніку складаецца ўнікальная сітуацыя: беларускае грамадства фактычна не аплочвае беларускую журналістыку.

Гэта вядзе нас да шэрагу пытанняў. Ці магчыма ўжываць у Беларусі мадэлі манетызацыі навіновых СМІ, якія зараз апрабоўваюцца на Захадзе? Ці ствараюць беларускія журналісты кантэнт, за які можна плаціць? І што такое ўвогуле “якасная журналістыка”? Якім чынам беларускія журналісты адказваюць перад грамадствам, ад якога чакаюць “аплаты” сваёй працы, – і ці чакаюць яны яе ўвогуле? Запрашаем вас паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з Андрэям Аляксандравым падчас лекцыі.

Адкрытая лекцыя Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?”адбудзецца 17 снежня на пляцоўцы “ЦЭХ” (пр-т Незалежнасці, 58/6).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыи лекцыі.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый “Галоўнае пытанне”, першая частка якога прайшла ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў “першым сезоне” пра “галоўныя пытанні” разважалі сябры Калегіўма Лятучага Ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы ды даследчыкі, то гэтым разам мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных ды прадлемных сфер – сферы медыа, сродкаў масавай інфармацыі ды камунікацыі. 


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ