Лекцыя “Людзі і фатографы. Асобы скрозь час на фотакартках” Паўла Дзюсекава

19.04.2017 20:00 - 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 3 руб.

Фінальная, шостая па ліку лекцыя Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца 19 красавіка 2017 г. Тэма лекцыі – “Людзі і фатографы. Асобы скрозь час на фотакартках.”

Старыя фотаздымкі – гэта заўжды цікава і інтрыгоўна. Глядзіш на фота чалавека і здаецца, што зараз ён ажыве, пачне рухацца, размаўляць, распавядзе нешта пра сябе… Падчас гэтай лекцыі зірнем на тых, хто жыў у Менску і па ўсёй Беларусі сто гадоў таму, а таксама пагутарым пра знакамітых фатографаў і іх фотаатэлье.

Пачатак а 20 гадзіне.

Уваход на лекцыі па ўваходных білетах НЦСМ. Білет дае права агляда экспазіцыі.
Кошт: 3 руб. – агульны, 2 руб. і 1,5 руб. – для ільготных катэгорыяў грамадзянаў.

Пра аўтара лекцый:
Павел Дзюсекаў (нар. 1988) – гісторык, краязнавец, экскурсавод, кіраўнік праекту “Вандроўкі ў мінулае”. Нарадзіўся і ўсё жыцьцё пражыў у Менску, скончыў гістфак БДПУ ім. М. Танка. Дасьледчык і папулярызатар гісторыі Менску.

Спасылкі на старонкі праекту “Вандроўкі ў мінулае”:
https://vk.com/vandrouki_u_minulaje
www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Старонка падзеі ў ФБ:
https://www.facebook.com/events/1847606655499087


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ