Лекцыя “Мастацтва як шлях да дзіцяці” арт-тэрапеўта Алены Макаравай

21.10.2016 19:00 - 21:00 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Лекцыя педагога і мастацтва-тэрапеўта з Ізраіля Алены Макаравай пра гісторыю арт-тэрапіі і аб практыцы адной з заснавальніц гэтага руху Эдыт Крамер

Упершыню ў Мінску 21 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца лекцыя вядомага ізраільскага арт-тэрапеўта Алены Макаравай. Арганізатары мерапрыемства – «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі пры падтрымцы амбасады Ізраіля.

Алена Макарава – педагог, мастацтва-тэрапеўт са свежым поглядам і ўласным распрацаваным падыходам да гэтага пытання, аўтар кніг пра дзіцячую творчасць і арт-тэрапію, даследчык, шырока вядомая ў пост-савецкай прасторы і краінах Еўропы, пастаянна пражывае ў Ізраілі.

ДЛЯ КАГО:

Лекцыя разлічана як на спецыялістаў, якія практыкуюць арт-тэрапію ў сваёй прафесійнай дзейнасці, так і на педагогаў і бацькоў, якіх хвалююць пытанні дзіцячай творчасці і працы з ім.

АБ ЧЫМ:

Падчас лекцыі вы даведаецеся на аснове вопыту як самой Алены Макаравай, так і на аснове аналізу работы піянера арт-тэрапіі – Эдыт Крамер аб тым, што ж такое арт-тэрапія, для чаго яна патрэбна і як выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Уваход вольны.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

г. Мінск, пр-т Незалежнасці 37А


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Спраўныя Каляды ў Мінску

26.12.2025 (12:00 - 23:59) прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

HAPPY NEW YEAR’S JAZZ з Паўлам Аракелянам у Вільні

31.12.2025 (18:00 - 22:00) Downtown Piano Lab (Konstitucijos prospektas 7A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ