Лекцыя Міхаіла Гуліна “Катэлян. Кляйн. Мандзоні. Прадаўцы паветра”

03.04.2017 19:00 - 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая 16) 4 рублі

Мастак і куратар Міхаіл Гулін распачаў цыкл аўтарскіх лекцыяў па гісторыі мастацтва ХХ–ХХІ ст.

Штопанядзелак а 19:00 у прасторы ЦЭХ ён расказвае пра тых асобаў і тыя з’явы, якія пакінулі важны адбітак у мастацтве ХХ стагоддзя і сучаснасці, паўплывалі на прафесійнае станаўленне Гуліна, уразілі і працягваюць уражваць.

Мастацтва сёння часта патрабуе медыяцыі ды інтэрпрэтацыі, мы не заўжды маем час на чытанне спецыялізаванай літаратуры, а, прыходзячы ў галерэю, здараецца, і губляемся. Наўрад ці хто можа дапамагчы разабрацца ў тэме так, як адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускага сучаснага арту.

Міхаіл Гулін вядомы сваёй разнастайнаю практыкай, у якой удала спалучаецца дасціпны поп-культурны жывапіс, акцыянізм з выразным сацыяльным кампанентам і куратарства. Аўтар лекцыяў выстаўляецца ў Беларусі, мае багата прафесійных кантактаў па-за межамі краіны, курыруе міжнародныя экспазіцыі. Вымушаны перапыніць сваю выкладчыцкую дзейнасць у 2012 годзе, пасля акцыі «Персанальны манумент», ён працягвае ўдзельнічаць у адукацыйных праектах і творча супрацоўнічае з маладзейшым пакаленнем мастачак і мастакоў. Адзін з апошніх прыкладаў – удзел у якасці т’ютара ў Школе мастацкага жэсту (Artbat FEST, Алматы) і праграме «10 майстэрняў», арганізаванай Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у 2016 годзе.

У сваёй пятай лекцыі Міхаіл Гулін звернецца да практык канцэптуальнага мастацтва, у якіх творцы выступалі як своеасаблівыя алхімікі, здольныя ствараць твор з дапамогаю нескладаных жэстаў. Гаворка пойдзе пра рэдзі-мэйды, апрапрыяцыю, канцэптуалізацыю і, у прыватнасці, такіх аўтараў, як Маўрыц’ё Катэлян, Іў Кляйн і П’ера Мандзоні.

Запрашаем усіх цікаўных у панядзелак, 3 красавіка а 19:00 у прастору ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая 16).

Уваходны квіток: 4 рублі (поўны), 2 рублі (ільготны)


Вам можа быць цікава

Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 16:00 - 18.12.2025 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ