Лекцыя пра фемінізм у польскім сучасным тэатры

27.10.2015 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

27 кастрычніка (аўторак), 19.00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча)

«Фемінізм у польскім сучасным тэатры, альбо Колькі вы можаце сабе дазволіць у межах сістэмы»

Сучасная Польшча сёння ёсць цікавым феноменам. З аднаго боку, краіна мае моцныя традыцыйныя і рэлігійныя карані, з іншага — яна вядомая сваім прагрэсіўным і шмат у чым правакацыйным мастацтвам, якое ставіць пад сумнеў, часта руйнуе ўстаноўкі кансерватыўнага грамадства.

Але колькі насамрэч можа дазволіць сабе мастак альбо мастачка ў гэтай сістэме?

Падчас лекцыі Агата Адамецка-Сітэк прааналізуе фемінісцкія квэсты ў сучасным польскім тэатры, надаючы ўвагу не толькі ключавым з’явам і імёнам (Мая Клячэўска, Моніка Стжэмпка, Агнешка Ольстэн, Вераніка Шчавіньска, Марта Гурніцка і інш.). Крытычны аналіз прыкладаў пакажа на інстытуцыйныя абмежаванні, а таксама на сацыяльна-палітычны кантэкст, увогуле ўласцівыя тэатральнай жаночай вытворчасці ў Польшчы.

Пра лектарку

Агата Адамецка-Сітэк, PhD, выпускніца культуралагічных даследаванняў University of Silesia, аўтарка кнігі «Тэатр і Тэкст. Пастаноўка ў постмадэрністычным тэатры». Кіраўніца навукова-выдавецкага аддзела Тэатральнага інстытута ў Варшаве.

Лекцыя адбудзецца на польскай мове з перакладам на беларускую.

Уваход вольны!

Выява: з плаката да спектакля «Хор жанчын» Марты Гурніцкай (крыніцы: група на fb)

 


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ