Лекцыя: “Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, творцы”

25.03.2017 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) 5 руб.

25 сакавіка 2017 (серада), а 16-й гадзіне. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лекцыя: “Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, творцы”

Чытае Святлена Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ

Княскі род Радзівілаў – магнатаў, палітыкаў і ваяроў – стагоддзямі не пакідаў дух творчасці, прага да вытанчаных мастацтваў, у тым ліку да самага неспасціжнага і эмацыянальнага – Музыкі. Быццам таленавітыя дойліды ва ўласных маёнткаx Радзівілы ўзводзілі аўтарытэтныя на еўрапейскай культурнай прасторы музычныя цэнтры. Іх мецэнату былі абавязаны сваёй арганізацыяй і ўтрыманнем тэатры, капэлы, школы для падрыxтоўкі спевакоў, інструменталістаў і танцораў. Дзякуючы іх ініцыятыве ў Беларусі паўсталі і першыя нотныя выданні.

Княскі тытул, прыналежнасць да сацыяльнай эліты абумоўлівалі выключна аматарскі статус дачыненняў прадстаўнікоў радзівілаўскага роду да музычнага мастацтва. Аднак нярэдка іх творчыя захапленні настолькі перарасталі межы этыкетных канонаў, што музыка станавілася спосабам самавыяўлення, раскрыцця іх духоўных пошукаў. Падрабязней пра стасункі Радзівілаў з музыкай раскажа Святлена Немагай.

Лекцыя праходзіць у рамках лекцыйнага цыкла “Радзівіліяна”, прысвечанага выставе “Радзівілы: лёсы краіны і роду”. Працоўная мова: беларуская

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Выстава «Драўляныя гісторыі» ў Мінску

17.09.2025 17:30 - 12.10.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ