Лекцыя сацыолага Сюзан Воршак

27.11.2014 19:00 - 21:00 канферэнц-заля гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28) Бясплатнае

Лятучы універсітэт

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

САЦЫОЛАГ

СЮЗАН ВОРШАК

ПРАСОЎВАННЕ ДЭМАКРАТЫІ І ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ: ЦІ МОЖА ЗНЕШНЯЯ ДАПАМОГА СПРЫЯЦЬ ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ? 

27 лістапада, 19.00, гатэль “Еўропа”, канферэнц-зала

З пачатку палітычнай і эканамічнай трансфармацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 1989 года, развіццё грамадзянскай супольнасці постсавецкіх краін стала цэнтрам прыкладання намаганняў міжнароднай супольнасці ў мэтах прасоўвання дэмакратыі. Грамадзянская супольнасць разглядалася як генератар пераходу ад аўтарытарнага праўлення да сучасных формаў дэмакратычнага ладу і як фактар паглыблення і ўкаранення дэмакратыі пасля завяршэння гэтага пераходнага этапу. Аднак практыка постсацыялістычных краін паказвае шырокі спектр варыянтаў трансфармацый, якія рэалізуюцца ў рэальнасці: стварэнне гібрыдных рэжымаў або чаргаванне дэмакратыі і паўторнай аўтакратыі пры наяўнасці грамадзянскай супольнасці.

Ці можа грамадзянская супольнасць ўнесці істотны ўклад у дэмакратызацыю постсацыялістычных аўтарытарных сістэм? Якія асаблівасці грамадзянскай супольнасці і якая яе роля ў сацыяльна-палітычных сістэмах, якія трансфармуюцца? Як уплывае на фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў постсавецкіх краінах трансляцыя і запазычанне заходніх узораў, рэалізацыя еўрапейскіх праграм дэмакратызацыі? Якія існуюць стратэгіі ўзаемадзеяння донараў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці? Якія праблемы і непрадбачаныя эфекты суправаджаюць «знешняе прасоўванне» дэмакратыі?

Лекцыя Сюзан Воршак «Прасоўванне дэмакратыі і грамадзянская супольнасць: ці можа знешняя дапамога спрыяць дэмакратызацыі?» адбудзецца 27 лістапада а 19.00 ў канферэнц-залі гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28)

Сюзан Воршак (Susann Worschech) – сацыолаг, дактарант Еўрапейскага універсітэта Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія).

Анлайн-трансляцыя лекцыі на сайце http://fly-uni.org/


Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Купалле пад Тбілісі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ