Лекцыя «Культура як узнаўляльны рэсурс. Трансфармуючая роля культуры ў ЕС»

31.10.2014 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Лятучы універсітэт

Центр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

КУЛЬТУРОЛАГ

ТЭРЫ САНДЭЛ

КУЛЬТУРА ЯК УЗНАЎЛЯЛЬНЫ РЭСУРС. ТРАНСФАРМУЮЧАЯ РОЛЯ КУЛЬТУРЫ Ў ЕС

31 кастрычніка, 19.00, Галерэя “Ў”

Пытанне “Ці магчыма кіраваць культурай?” сёння змянілася пытаннямі “Як кіраваць культурай?” і “Як неабходна мысліць культуру, каб кіраваць?” Культура стала нязменнай часткай стратэгіі развіцця краін. Калі ў Рымскім дагаворы панятак культуры нават не згадваецца, то ў 2000-я гг. распрацоўваюцца стратэгіі доўгатэрміновага развіцця ў сферы культуры – “Еўрапейскі парадак дня для культуры ў свеце, які глабалізуецца” і Лісабонская стратэгія, дзе “творчасць” выступае асновай сацыяльных і тэхнічных інавацый і ключавым фактарам росту, а культура з’яўляецца крыніцай творчасці.

Як у гэтых дакументах адлюстроўваецца новая тэхналагічная рэвалюцыя, устаноўкі мультыкультуралізму, суадносіны дамінуючых і субкультурных тэндэнцый, сціранне межаў паміж «высокай» і «нізкай» культурай? Як у еўрапейскіх краінах з вузкай прафесійнай сферы культура становіцца скразным рэсурсам жыццядзейнасці грамадства? Як адбываецца трансфармацыя культуры ад элітарнага баўлення часу да паўсядзённых практык большасці? Як змяняецца статус культуры ад «раскошы, якая патрабуе падтрымкі» да асновы эканамічных і сацыяльных інвестыцый?

Ці можа досвед Еўропы быць карысным у кіраванні культурай у Беларусі разважае брытанскі культуролаг Тэры Сандэл.

Лекцыя Тэры Сандэла «Культура як узнаўляльны рэсурс. Трансфармуючая роля культуры ў ЕС» адбудзецца 31 кастрычніка а 19.00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

Тэры Сандэл – Дырэктар Cultural Futures LLP, старшы навуковы супрацоўнік Saint Antony’s College Оксфардскага універсітэта і старшы саветнік Праграмы ЕС па культуры ў межах Усходняга партнёрства.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ