• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Лекцыя «Ці магчымая фемінісцкая салідарнасць на постсавецкай прасторы?»

Пачатак: 25.11 (18:00)
Канец: 25.11 (20:00)
Прастора EventSpace
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16а)
Google

25 лістапада (серада) праект праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» запрашае на лекцыю Ірыны Жарэбкінай

«Ці магчымая фемінісцкая салідарнасць на постсавецкай прасторы?»

Ці магчымая сёння, праз больш як дваццаць гадоў пасля распаду СССР, фемінісцкая салідарнасць? Менавіта за кошт салідарнасці фемінізм калісьці і зрабіўся рэальнасцю ў познім СССР, калі ў канцы 1970-х вакол фемінісцкага часопіса «Марыя» сфармавалася група актывістак. Салідарнасць была таксама галоўнай умовай узнікнення транснацыянальных фемінісцкіх праектаў пасля распаду СССР.

Вопыт сучаснага ўкраінскага фемінізму, у якім на фоне ваенных дзеянняў паўсталі розныя лініі расколу (уключаючы ЛГБТ-сепаратызм), зноў вяртае нас да неабходнасці салідарнасці.

У ходзе лекцыі, акрамя аналізу сучаснага ўкраінскага фемінізму, будзе прапанаваны адказ на асноўнае пытанне: ці магчыма зноў адшукаць вымярэнне салідарнасці ў сучасных фемінісцкіх практыках? Калі не (ці так), то на якіх філасофскіх падставах?

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. Мадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага.

Пра лектара:

Ірына Жарэбкіна – доктар філасофскіх навук, прафесар Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. В.М. Каразіна, галоўная рэдактарка часопіса «Гендарныя даследаванні» (з 1998 г.), дырэктарка Харкаўскага цэнтра гендарных даследаванняў (з 1994 г.), дырэктарка Інстытута міжнародных летніх школ па гендарных даследаваннях у Фаросе (1997–2009).

Сферы даследчых інтарэсаў: прымяненне сучасных заходніх фемінісцкіх і гендарных тэорый для аналізу культурнай антрапалогіі дасавецкіх, савецкіх і постсавецкіх грамадстваў; тэорыі суб’ектыўнасці ў сучаснай заходняй філасофіі (С. Жыжэк, А. Бадзью, Ж. Рансьер, Дж. Агамбэн); культурныя даследаванні і «новыя культурныя даследаванні»; постмарксісцкі дыскурс-аналіз (Эсэкская школа) і магчымасці яго прымянення для аналізу постсавецкіх грамадстваў.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип