Лекцыя Уладзіміра Арлова “БНР: асобы і лёсы”

12.03.2018 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

12 сакавіка ў памяшканні Арт Сядзібы адбудзецца творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым “БНР: асобы і лёсы”.

Спадар Уладзімір разгледзіць абвяшчэнне незалежнасці БНР у кантэксце тысячагадовай гісторыі беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы ад Полацкага княства. Таксама разам з нашым шаноўным госцем прысутныя змогуць пагартаць старонкі новага 3-га выдання кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”, у прыватнасці, даведацца пра пакручастыя лёсы дзеячоў БНР.

Пасля сустрэчы можна будзе набыць гэтую, а таксама іншыя новыя выданніі пісьменніка, у тым ліку знакамітую кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», значна танней, чым ў кнігарнях. Адбудзецца аўторгафсесія.

Удзел у сустрэчы бясплатны, ахвяраванні вітаюцца і патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, каб усім хапіла месца. Кожны ўдзельнік рэгіструецца асобна!

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 (ад 8 да 11 сакавіка смс) і +375-25-5458430 (viber).

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ