Лекцыйны weekend у АРР “Дзедзіч”: Яся Каралевіч-Картэль

24.11.2018 15:00 - 19:00 Дзедзiч (вул. Маякоўскага 46-1) Неабходна рэгістрацыя

Як супрацоўнічаць са СМІ і дамаўляцца з уладамі: на выходных пройдзе дзве лекцыі для НДА і грамадскіх актывістаў

Бліжэйшыя выходныя ў Берасці будуць насычанымі і цікавымі для прадстаўнікоў НДА і валанцёрскіх ініцыятыў. У межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны ў офісе АРР “Дзедзіч” пройдуць сустрэчы з Ясяй Каралевіч-Картэль, рэдактаркай анлайн-часопіса CityDog.by, і Уладзімерам Булаўскім, каардынатарам ГКК Будзьма беларусамі і Ўстановы “Віцебск для мяне”.

24 лістапада Яся Каралевіч-Картэль распавядзе:

– Як НДА супрацоўнічаць і сябраваць са СМІ;

– Што трэба рабіць, каб пра ваша мерапрыемства напісалі ўсе гарадскія парталы;

– Хто павінен зрабіць першы крок: журналіст ці актывіст.

25 лістапада Уладзімер Булаўскі падзеліцца асабістым вопытам супрацы з гарадскімі ўладамі і адкажа на папулярныя сярод НДА-шнікаў пытанні:

– Як дамаўляцца з уладамі?

– Ці патрэбна актывістам дапамога чыноўнікаў?

– Куды ісці ў першую чаргу, калі ёсць ідэя і няма сродкаў?

Падчас сустрэч удзельнікі разам з экспертамі падрыхтуюць практычныя парады для НДА Берасцейшчыны па супрацы са сродкамі масавай інфармацыі і ўладамі. Яны будуць прэзентаваны 8 снежня падчас Форуму НДА Берасцейшчыны.

Каб прыняць удзел у сустрэчах, неабходна запоўніць кароткую заяўку: https://goo.gl/2CkHua.

Дзе: Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1)

Калі: 24 і 25 лістапада

Пачатак: 15.00 (24 лістапада) і 14.00 (25 лістапада)

Працягласць кожнай сустрэчы: каля 3 гадзін.

Нагадаем, што Форум НДА Берасцейшчыны пройдзе 8 снежня і збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Арганізатарам Форуму выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА Беларусі”.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Дзень Волі ў Лондане

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ