Лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)

08.11.2016 - 28.11.2016 19:00 - 19:00 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

8 – 20 снежня 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Выставачны праект “Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)” 

Упершыню ў публічнай прасторы прагучыць сур’ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная лёсу псіхіятрычных хворых у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Выстава “Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)” уяўляе сабой сістэматызацыю даследаванняў гісторыкаў і псіхіятраў Беларусі і Германіі.

У перыяд Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых краінах Еўропы таго часу, былі знішчаныя пацыенты псіхіятрычных лякарняў. Памяць пра іх толькі апошнім часам робіцца важнаю часткаю агульнай памяці пра вайну. На выставе будзе прадстаўленая гісторыя ідэй і практык, якія прывялі да дэгуманізацыі пацыентаў псіхіятрычных лякарняў і да масавых забойстваў, пачынаючы ад распаўсюду ідэй еўгенікі, расавай тэорыі і канчаючы выкарыстаннем гэтых ідэй нацыстамі.

Выстава арыентаваная на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны ў Беларусі, праблемамі медыцынскай этыкі і гістарычнай памяці.

Апроч асноўнай экспазіцыі прапаноўваецца праграма адкрытых лекцый і дыскусій.

Арганізатары выставы: Цэнтр публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі пры падтрымцы фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” (ФРГ).

Працоўная група праекту:

Алег Айзберг (БелМАПА), лекар-псіхіятр 

Аляксей Братачкін (ECLAB), гісторык 

Андрэй Замойскі (Інстытут ім. Фрыдрыха Майнэке пры Вольным універсітэце Берліну), гісторык 

Васіль Матах, гісторык-архівіст 

Арт-куратарка праекту: мастацтвазнаўца Аксана Жгіроўская (ECLAB)

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас на адкрыццё выставы 8 снежня а 19.00 па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А.

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 (16:00 - 20:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ