Любанскі спеўны сход праспявае бяседныя песні

06.04.2017 19:00 - 19:00 Арт-прастора “Верх” (вул.Куйбышава, 22, 6-ты паверх, канферэнц-зала) Уваход вольны

6 красавіка ў Арт-прасторы “Верх” на “Любанскім спеўным сходзе” спяваем разам бяседныя песні. Нашыя госці – аўтэнтычны фальклорны гурт “Павалякі” (в.Обчын, Любанскі раён). Яго творчасць уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

На “Любанскім спеўным сходзе” мы сустрэнемся і паспяваем разам з сапраўднымі носьбітамі традыцыі. Дарэчы, “Павалякам” жартоўна называюць чалавека сталага веку, але яшчэ досыць моцнага.

У 2015 г. гурт “Павалякі” адзначыў свой 40-гадовы юбілей. З самай першай рэпетыцыі ў калектыве – Вольга Дастанка. Маці перадала ёй сапраўдны песенны скарб. Яе голас гучыць нібы аксаміт даўніны. Обчынскіх “Павалякаў” абавязкова трэба чуць і бачыць.

Вядучы “Любанскага спеўнага сходу” – Сяргей Выскварка, выбітны этнахарэограф, даследчык традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны. На “Любанскім спеўным сходзе” нас чакаюць дыхальныя распеўкі ад Дар’і Зуевай, знаёмства з гуртом “Павалякі” і міні-канцэрт, развучванне песень з рэпертуару гурта і сумесныя спевы.

Запрашаем 6 красавіка (чацвер) у Арт-прастору “Верх”.

Адрас:  Мінск, вул.Куйбышава, 22, 6-ты паверх, канферэнц-зала.

Уваход вольны!

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ