«Людина з табуретом» едзе ў Мінск

11.07.2019 19:00 - 21:00 культ. цэнтр «Корпус» (Машэрава пр. 9, корпус 8) ад 7 рублёў
Стваральнікі фільма прадставяць стужку і раскажуць гісторыю яе стварэння.
«Людина з табуретом» — дакументальна-прыгодніцкі фільм пра апошняе падарожжа вандроўніка і рэжысёра Леаніда Кантара. У 2004 на звычайнай кіеўскай кухні студэнты прыдумалі простую, але шалёную гульню «З Табурэтам да акіяна»: данесці чатыры драўляныя табурэты да чатырох акіянаў.

У фільме паказана апошняе, чацвёртае падарожжа да Ціхага акіяна, якое доўжылася год. Леанід здымаў усё, што яго атачае, што і ператварыла яго жыццё ў кіно. Па вяртанні ва Украіну падарожнікаў сустракае полымя вайны.

Стужка «Людина з табуретом» мусіла стаць маніфестам адвечнай сіле чалавечых мар і яе магутным здзяйсненням. Аднак сцэнар змяніла само жыццё, а дакладней — падарожжа, якое бясстрашны летуценнік вырашыў ажыццявіць апошнім. Рэжысёр Яраслаў Папоў не мог пакінуць гэтую падзею па-за стужкай, таму першапачатковая задума трансфармавалася, а фільм ператварыўся ў філасофска-прыгодніцкі баёпік.

ІДЭЯ Леанід Кантар;  
РЭЖЫСЁР Яраслаў Папоў; 
ПРАДУСАР Кацярына Мізіна;  
АНІМАЦЫЯ RIDNI Animation OY;  
МУЗЫКА OY Sound System, Balaklava Blues, Freel & ДІЛЯ.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з англійскімі субтытрамі.
Беларуская прэм’ера.
18+

Квіткі:
7 BYN — папярэдне;
10 BYN — у дзень паказу.
Набыць можна на сайце bezkassira.by.

Суполка ў Facebook.

11 ліпеня | 19.00
культ. цэнтр «Корпус» | Машэрава пр. 9, корпус 8



Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Саша Філіпенка ў Вільні

25.05.2025 (17:00 - 19:00) Vilniaus mokytojų namai, Didžioji salę (Vilniaus g. 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ