Ноч музеяў на Коласавай сядзібе ў Мінску

17.05.2025 13:00 - 23:55 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ад 10 рублёў

У суботу, 17 траўня, у музеі Якуба Коласа ладзяць Ноч музеяў.






Вас чакае:


13:00 Спектакль «Поўны наперад!» (4-8 гадоў)

Акунецеся ў свет твораў выдатных дзіцячых пісьменнікаў Дональда Бісэта і Данііла Хармса. Адправіцеся ў марское падарожжа, пабываеце на незвычайных выспах і пазнаёміцеся з іх насельнікамі.

Працягласць — 50 хвілін.

Спектакль будзе на рускай мове.

Кошт — 20 рублёў дзецям, 10 рублёў дарослым. Патрэбна рэгістрацыя.

 З 14:00 да 16:00 інтэрактыўная праграма «Назад у сярэднявечча» ад студыі «Бусы»:

14:00
 — майстэрня з тэатрам «Бусы» ў стылі сярэднявечча.

Разам з бацькамі ўдзельнікі зробяць галаўныя ўборы з тканіны і вэлюму для юных прынцэс, а для маладых людзей — шлемы ў стылі вікінгаў.

15:00
 — усіх герояў чакае Вялікая касцюміраваная гульня з заданнямі і выпрабаваннямі!

Праграма будзе на рускай мове.

Дзіцячы квіток — 15 рублёў, дарослы — 10 рублёў (агульны квіток музейнай ночы)
Патрэбна рэгістрацыя.

З 13.00 да 16.00 гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» (штогадзіну)

 14.00 — 15.00 — майстар-клас па стварэнні значкоў з самазастывальнай гліны

 15.00 — 16.00 — майстар-клас па маляванні ад мастачкі

 15.00 — майстар-клас па вырабе цукерак па матывах паэмы «Новая Зямля»

А з пазалочанай паперкі глядзяць панадныя цукеркі...

Бліжэй пазнаёміцеся з цукатамі, смоквай, цукеркамі вяршковымі, беларускім аналагам рахат-лукума.

 15.20 пляцоўка беларускіх традыцыйных танцаў з фальклорным клубам «Лявоніха»

У праграме: майстар-клас па танцах лявоніха, субота, падыспань, кракавяк, карапет; супольнае выкананне полькі, вальса, абэрка і іншых танцаў.

 15.20 майстар-клас па традыцыйных беларускіх спевах

Выдатная магчымасць пагрузіцца ў багатую культуру і музычную спадчыну Беларусі.

16.00 чаяванне з унукам Якуба Коласа

Даведаецеся больш пра жыццё ў доме пасняра і сямейныя традыцыі, якія нашчадкі клапатліва захоўваюць і передаюць з пакалення ў пакаленне.

Цягам сустрэчы «пагартаеце «Андрэяў каляндар», пройдзецеся старонкамі гісторыі Дома Песняра, пачуемце ўспаміны Андрэя Данілавіча пра дзеда і бацьку, а ў самым таямнічым месцы нашага музея вас будзе чакаць сюрпрыз з сямейнай гісторыяй ад унука Коласа (18+).

Кошт — 15 рублёў. Патрэбна рэгістрацыя.

 16:00 майстар-клас па сталовым этыкеце для дзяцей 8-12 гадоў

У гульнявой форме дзеці даведаюцца:

  • асновы ветлівых паводзін за сталом;
  •  правілы сервіроўкі і карыстання сталовымі прыборамі;
  •  як паводзіць сябе падчас ежы і яшчэ шмат цікавага і карыснага.


Кошт — 15 рублёў. Патрэбна рэгістрацыя.

 18.00 канцэрт дуэта «Дабранач»

Абяцаюць:
  • аўтарскія песні з глыбінёй і пяшчотай
  •  вядомыя беларускія хіты ў акустыцы
  •  арыгінальныя пераклады на беларускую мову, якія надаюць новае гучанне сусветнай класіцы

 20.00 канцэрт Ільі Шынкарэнкі

Квіткі — 20 рублёў.


Агульны квіток на ноч музеяў — 10 рублёў. Звярніце ўвагу: на некаторыя івэнты асобныя квіткі (у такім выпадку гэта пазначана пад івэнтам).




Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ