8 лютага ў Замку адбудзецца манаспектакль Елены Багдановіч «Дзе б мы ні прычалілі» па ўспамінах пісьменніцы Надзеі Аляксандраўны Тэфі / Лахвіцкай (1872–1952).
Першая расійская гумарыстка ХХ стагоддзя не прыняла Кастрычніцкую рэвалюцыю і пакінула Расію:
«Канешне, я баялася не смерці. Я баялася… холаду, голаду, цемры, грукату прыкладаў па паркеце, крыкаў, плачу, стрэлаў і чужой смерці. Я так стамілася ад усяго гэтага».
У 1918 годзе пачалося доўгае падарожжа Тэфі: Кіеў — Адэса — Наварасійск — Турцыя — Парыж — Германія — Парыж.
Сёння спектакль «Дзе б мы ні прычалілі» актуальны як ніколі. Мы прадстаўляем трагічны момант з мемуараў Тэфі ў выкананні Елены Багдановіч, у якім прыхільніцы яе таленту раяць ёй уцякаць ад крывавага тэрору.
Уваход за данаты!