Марафон Агучвання 3.0 на Donar.by, прысвечаны Янку Купалу

26.08.2022 - 29.08.2022 20:59 - 20:59 ------------ Бясплатнае


Пачынаецца Марафон Агучвання 3.0 на Donar.by, прысвечаны Янку Купалу.


Мэта – зрабіць супольны ўнёсак у будучыню Беларусі – 1500 гадзін жывой беларускай мовы і цудоўна праведзены час! 1135 гадзін донары мовы ўжо сабралі ў мінулых двух марафонах.

Праз два месяцы найлепшыя 300 донараў беларускай мовы традыцыйна атрымаюць падарунак – калекцыйны значок донара беларускай мовы! 

Цягам марафону будзе шмат прыемных сюпрызаў і – самае цікавае – чэлэндж «Мова твайго раёна!». Таму падчас агучвання ў сваім профілі не забывайцеся выстаўляць раён.

Як паўдзельнічаць?

1. Зайсці на donar.by.  

2. Пачаць агучваць сказы ці правяраць галасы.

3. Можна наўпрост з мабільнага тэлефона.




Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Дзень палітвязняў у Беластоку

21.05.2026 (19:00 - 21:00) каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ