У суботу, 28 лютага, у мінскай ратушы адбудзецца лекцыя “Жаночыя вобразы ў выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя. На прыкладзе твораў з калекцыі князёў Вітгенштэйнаў".
Лекцыя будзе па матэрыялах новай кнігі доктаркі мастацтвазнаўства, кандыдаткі гістарычных навук Вольгі Папко.
Яе двухтомная манаграфія "Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX стагоддзя" - гэта даследаванне, прысвечанае гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
У першым томе кнігі аналізуецца збор жывапісу, у другім - графікі, скульптуры, фатаграфіі.
Спадарыня Вольга раскажа, з чаго пачалося знаёмства з родам Вітгенштэйнаў, як вялася навукова-пошукавая работа, якія нечаканыя адкрыцці здараліся на яе даследчым шляху. Аповед будзе суправаджацца дэманстрацыяй ілюстрацый.
Квіткі - 7 рублёў поўны, 5 рублёў студэнцкі, 3,50 рублі школьны.