“Мае дзевяностыя”. Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча з нагоды выхаду новай кнігі

17.01.2019 17:00 - 17:00 Акадэмкніга (Незалежнасці, 72) Уваход вольны

“Мае дзевяностыя” — бескампрамісная кніга пра маладосць і свабоду, пра ідэальны час для памылак і эксперыментаў. Бахарэвіч піша пра сябе, але расказвае пра краіну і людзей ў той час.

Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у мінскіх Шабанах, а развітаўся з імі пісьменнікам Альгердам. Паміж усім гэтым было навучанне ў педінстытуце, галасаванне за Пазняка, праца карэспандэнтам у шматтыражцы трактарнага завода, заснаванне і заняпад уласнага панк-гурту “Правакацыя”, літаб’яднанне “Крыніца”, Бум-Бам-Літ… А ў краіне праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі…

“Старэйшаму пакаленню дзевяностыя бачацца як панылы, цяжкі, шэры час — але мая генерацыя ведае: гэта быў час самага вар’яцага драйву і найвялікшай свабоды, калі лёгка дыхалася, думалася, спявалася і пілося, а дзяржава толькі збіралася з сіламі, каб зрабіць ашалелым ад свабоды людзям ін’екцыю свайго снатворнага”, — падсумоўвае Альгерд Бахарэвіч.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч”.

Аўтограф-сесія аўтара пройдзе 17 студзеня (чацвер) у “Акадэмкнізе” (пр-т Незалежнасці, 72). Пачатак а 17-й гадзіне.

17 і 18 студзеня “Мае дзевяностыя” будуць прадавацца па спецыяльнай цане – 19,90 руб.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Сустрэча з Настай Лойка ва Уроцлаве

20.07.2026 (19:00 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ